У нядзелю каталіцкія вернікі будуць святкаваць Вялікдзень

У нядзелю каталіцкія вернікі будуць святкаваць Вялікдзень. Сёлета яго адзначаць 4 красавіка, амаль за месяц да праваслаўнага, які ў 2021 святкуецца 2 траўня. Святу Вялікага Ўваскрэсення папярэднічаў Вялікі пост. Рэлігійныя людзі ў гэтыя дні ўзносяць падзяку і славяць Ісуса Хрыста. Сярод каталіцкіх традыцый-фарбаванне яек. Адзін з сімвалаў свята-Велікодны трус. У касцёле Святога Францішка пройдуць святочныя абрады і набажэнствы. 3 красавіка ў Вялікую суботу ў касцёле можна будзе асвяціць велікодныя стравы кожныя трыццаць хвілін з 10 да 16.00 і ў 20.30. Велікодная Вігілія адбудзецца ў 21.00 у суботу. Святочная Имша раніцай ў 7.00 і а 9.00. у нядзелю