Як гэта — быць уладальнікам электрамабіля?

Уладальнікаў электрамабіляў вызвалілі ад транспартнага падатку да канца 2025 года. Пошліну за допуск да ўдзелу ў дарожным руху для электракараў адмянілі па ўказе, падпісаным яшчэ ў мінулым годзе. Таксама беларусы пакуль вызваленыя ад выплаты ПДВ пры ўвозе электрамабіля для ўласных патрэб. Разам з тым, убачыць іх на дарогах пакуль можна не так часта, асабліва ў рэгіёнах. Напрыклад, у Салігорску такіх машын не набярэцца і 10. Як гэта — быць уладальнікам электрамабіля? Пацікавілася наша здымачная група.