Пешаходныя сувязі ўздоўж чацвёртай і пятай школ плануюць аднавіць да канца красавіка

І яшчэ аб добраўпарадкаванні. Пешаходныя сувязі ўздоўж чацвёртай і пятай школ плануюць аднавіць да канца красавіка. Цяпер там ідуць актыўныя работы. Будаўнічая брыгада ЖКГ «Комплекс» ставіць бардзюры і ўкладвае тратуарную плітку. З прыходам вясны камунальнікі завяршылі замену цеплавых камер і прыступілі да аднаўлення добраўпарадкавання.