Месячнік па навядзенні парадку на зямлі працягіваецца

У Салігорскім раёне праходзіць месячнік па навядзенні парадку на зямлі і азеляненню тэрыторыі горада. Стартаваў ён 1 красавіка і працягнецца да 30 дня месяца. Прыбіранне двароў і паркаў, месцаў пахавання, рамонт дзіцячых гульнявых пляцовак, знішчэнне несанкцыянаваных звалак – такія задачы стаяць перад супрацоўнікамі ЖКГ «Комплекс», якія робяць наш горад чысцей.