Салігорскі інстытут рэсурсазберажэння з вопытнай вытворчасцю святкуе 30-гадовы юбілей

Закрытае акцыянернае таварыства «Салігорскі інстытут рэсурсазберажэння з вопытнай вытворчасцю» заснаваны ў 1991 годзе. У гэтыя выхадныя прадпрыемства святкуе 30-годдзе са дня заснавання. Дасягненняў у салігорскага прадпрыемства шмат, а яго галоўнае багацце – гэта людзі, прафесіянальны калектыў, многія работнікі якога сумленна працуюць тут ужо больш за 20 гадоў.