Асцярожна, кляшчы

З прыходам вясны прачынаецца не толькі прырода, але і насякомыя-шкоднікі, сярод якіх самымі небяспечнымі з’яўляюцца кляшчы. Сустрэча з імі не толькі непрымна, але і рызыкоўна. Укус гэтых членістаногіх можа стаць прычынай заражэння цяжкімі захворваннямі:клешчавым энцэфалітам ці лайм барэліёзам. У Салігорскім раёне пакуль зваротаў з укусамі кляшчоў няма, аднак варта захоўваць меры засцярогі.