Ветэран ВАВ Клаўдзія Грыцэвіч

У Салігорскім раёне пражывае 27 удзельнікаў ВАВ, у тым ліку 9 інвалідаў, 4 блакадніка, 12 тылавікоў. З кожным годам сведкаў тых страшных ваенных падзей становіцца ўсё менш. Гераіня нашага наступнага сюжэту — Клаўдзія Маркаўна Грыцэвіч. Ветэран ВАВ, яна ўзнагароджана ардэнамі Айчыннай вайны 2 ступені і Леніна, медалямі «За адвагу», «За перамогу над Германіяй», за доблесную працу і іншымі ганаровымі ўзнагародамі. У свае 96 Клаўдзія Маркаўна памятае ўсё і дзеліцца сваімі гісторыямі з нашым карэспандэнтам.