Працаўладкаванне беспрацоўных у Салігорску працягваецца

Камісія па спрыянні ў працаўладкаванні беспрацоўных грамадзян працягвае сваю працу. У яе ўваходзяць спецыялісты службы занятасці, начальнікі прадпрыемстваў, прадстаўнікі аховы здароўя, праваахоўных органаў і дэпутацкага корпуса на чале з яго старшынёй Алай Калеевай. Члены камісіі, ідуць на сустрэчу ўсім грамадзянам, якія жадаюць працаўладкавацца. У гэты раз спіс прапанаваных спецыяльнасцяў склалі 839 вакансій.