У Петрыкаве ключы ад кватэр атрымалі 100 сямей, супрацоўнікаў Петрыкаўскага рудаўпраўлення

ААТ “Беларуськалій” у Прыпяцкім краі рэалізуе шэраг важных праектаў сацыяльнага напрамку – адно з іх гэта будаўніцтва жылых дамоў для супрацоўнікаў прадпрыемства. У 2019 годзе ў мікрараёне “Паўночны” у Петрыкаве зданы ў эксплуатацыю два дамы па 60 кватэр у кожным, у 2020 – дом на 40 кватэр, а 29 красавіка будаўнікі ў святочных абставінах здалі яшчэ дзве пяціпавярхоўкі, кожная на 50 кватэр. Наша здымачная група раздзяліла з навасёламі ўрачысты момант.