Памяць аб абаронцах Айчыны павінна жыць

Памяць аб абаронцах Айчыны павінна жыць. На Салігоршчыне працягваюць ушанаванне герояў Вялікай Перамогі. Віншаванне атрымаў і удзельнік вайны Іван Максімавіч Дзялендзік. Кветкі, падарункі, словы падзякі ад Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане. Пад балконам ветэрана тэатральная пастаноўка і песня, пра пераможны гарачы май, такі падарунак падрыхтаваў творчы калектыў цэнтра творчасці дзяцей і моладзі.