Дзесяцікласнік першай гімназіі Марат Крупко прадставіў да Дня Перамогі ўласную выставу

Напярэдадні 9 мая школы Салігоршчыны далучыліся да абласной грамадзянска-патрыятычнай акцыі «Быць годнымі Вялікай Перамогі». Выставы малюнкаў, сустрэчы з ветэранамі, музычныя віншаванні — кожная ўстанова адукацыі прапанавала свой фармат святкавання Дня Перамогі. А ў першай гімназіі хэдлайнерам святочных мерапрыемстваў стала выстава, прадстаўленая адным з вучняў.