«Адкрыты дыялог» сабраў прадстаўнікоў розных пакаленняў

Як святкавалі Дзень Перамогі, як аднаўлялі краіну, ці трэба памятаць подзвіг народа — на гэтыя тэмы гаварылі ўдзельнікі «Адкрытага дыялогу», які арганізаваў раённы камітэт БРСМ на базе бібліятэкі. Да ўдзелу ў размове запрасілі розныя пакаленні салігарчан — працоўную і вучнёўскую моладзь, а таксама тых, хто бачыў вайну, хто заспеў пасляваенныя гады, хто захаваў памяць пра подзвіг народа.