Пачалася адпраўка маладога папаўнення на тэрміновую ваенную службу

Вясновая прызыўная кампанія выйшла на завяршальны этап. Пачалася адпраўка маладога папаўнення на тэрміновую ваенную службу. Раніцай 14 мая ваенны камісарыят Салігорскага і Любанскага раёнаў Мінскай вобласці адправіў ва ўзброеныя сілы Беларусіі ў пагранічныя і ўнутраныя войскі 15 жыхароў района. У воінскія часці маладых салдат праводзіў ваенны камісар. Мікалай Шапялевіч уручыў хлопцам позвы ў армію і пажадаў навабранцым аддана служыць Айчыне.