Пытанні працаўладкавання сталі галоўнымі на асабістым прыёме грамадзян Алай Калеевай

Пытанні працаўладкавання сталі галоўнымі падчас асабістага прыёму грамадзян, які правяла Старшыня раённага Савета дэпутатаў Ала Калеева. Частку зваротаў ўдалося вырашыць на месцы. Так, салігарчанка Таццяна звярнулася з просьбай аб садзейнічанні ў вяртанні на ранейшае працоўнае месца. Жанчыну звольнілі па артыкуле, але цяпер яна запэўнівае, што выправілася і гатовая вярнуцца на працу. Ала Калеева абмеркавала пытанне магчымасці працаўладкавання з наймальнікам. Таццяне далі другі шанец, жанчыну ў бліжэйшы час зноў возьмуць на працу.