Аздараўленчую кампанію 2021 абмеркавалі ідэолагі раёна

У арганізацыях і на прадпрыемствах усёй краіны прайшоў Адзіны дзень інфармавання насельніцтва, галоўная тэма якога «Арганізацыя і правядзенне летняй аздараўленчай кампаніі 2021 года». Напярэдадні ў Салігорскім райвыканкаме прайшла інструктыўная нарада з ідэалагічным актывам раёна, дзе пабывала і наша здымачная група.