Да 1 верасня ў Салігорску плануецца адкрыццё новага дзіцячага саду

У 21 мікрараёне Салігорска пачалося будаўніцтва дзіцячага саду. Новую дашкольную ўстанову адукацыі будуе Беларуськалій. Чакаецца, што дзіцячы сад прыме першых выхаванцаў ўжо да пачатку новага навучальнага года. Як ідзе будаўніцтва і якім будзе дзіцячы сад — даведалася наша здымачная група.