Прадстаўніцтва Белдзяржстраха аказала дапамогу псіханеўралагічнаму дому-інтэрнату

У 2021 годзе Белдзяржстраху спаўняецца 100 гадоў. Гэтую юбілейную дату кампанія адзначыць не толькі ўрачыстымі мерапрыемствамі, але і дабрачыннымі і сацыяльнымі праектамі. Так, прадстаўніцтва Белдзяржстраха па Салігорскім раёне аказала дапамогу Чырвонаслабодскаму псіханеўралагічнаму дому-інтэрнату для састарэлых і інвалідаў. У госці да тых, хто там пражывае кіраўніцтва адправілася з падарункамі і грашовым сертыфікатам.