Андрэй Струнеўскі сустрэўся з працоўным калектывам цэнтральнага аддзялення паштовай сувязі

У рамках працоўнага тыдня ў акрузе дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сустрэўся з працоўным калектывам цэнтральнага аддзялення паштовай сувязі. Андрэй Струнеўскі пазнаёміўся з філіялам, загружанасцю аддзялення. На сустрэчы былі абмеркаваны найбольш актуальныя тэмы, асветлены пытанні дзейнасці парламента. Па словах дэпутата, такія сустрэчы – звычайная практыка, якая дапамагае пачуць людзей і разабрацца ў праблемах.
Усяго на сустрэчы было зададзена 4 пытанні, акрамя бытавых, былі падняты тэмы будаўніцтва парку атракцыёнаў, размяшчэння несанкцыянаваных рынкаў ў горадзе па продажу мясной і расліннай прадукцыі.