Маладзечна на працягу трох дзён прымае ўдзельнікаў Нацыянальнага фестываля

Нацыянальны Фестываль беларускай песні і паэзіі праходзіць сёння ў Маладзечна. У гэтым годзе фестываль юбілейны – яму спаўняецца 20 гадоў. Мерапрыемства машстабнае — на працягу трох дзен гасцей свята чакаюць рознапланавыя забавы – арт-праекты, выставы, конкурс маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні, спектаклі, інтэрактыўныя гульні. Чым яшчэ здзіўляў фестываль хутка даведаемся – здымачная група нашага тэлеканалу працуе на пляцоўках фестывалю.