Якасць і новы асартымент: з чым сустракае прафесійнае свята «Калінка»

У нядзелю, 13 чэрвеня, работнікі лёгкай прамысловасці Беларусі і ветэраны галіны адзначаць прафесійнае свята. З лёгкай прамысловасцю звязаная прафесійная дзейнасць многіх салігарчанак. У горадзе працуюць буйныя швейныя прадпрыемствы — «Калінка» і «Купалінка», а таксама невялікія швейныя падраздзялення. Напярэдадні прафесійнага свята наша здымачная група пабывала на салігорскай «Калінцы» і даведалася, над чым сёння працуюць швейнікі.