«Канікулы без дыму і агню» — Салігорскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях праводзіць акцыю

«Канікулы без дыму і агню», штогадовую акцыю праводзіць Салігорскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях. Статыстыка кажа, што менавіта ў перыяд летніх канікул колькасць здарэнняў з дзецьмі і падлеткамі павялічваецца. Дзеці часцей застаюцца без нагляду, у іх больш вольнага часу. Выратавальнікі ў гульнявой форме нагадваюць дзецям пра правілы бяспекі і дзейнасці ў надзвычайных сітуацыях. Школьнікам правялі экскурсію ў пажарнай частцы, распавядалі аб працы выратавальніка, нагадалі дзецям пра важнасць захавання правілаў бяспекі, дэманстравалі абсталяванне і тэхніку.