Маладыя спецыялісты сустрэліся з мэрам

На прадпрыемствах Салігоршчыны працуюць сотні маладых спецыялістаў. Жыццевы вопыт невялікі, у гаспадарцы яны адносна нядаўна, але ўжо некаторыя паспелі сябе зарэкамендаваць са станоўчага боку. Якія перспектывы чакаюць маладога спецыяліста ў сельскай мясцовасці, якія ўмовы побыту і працы, а таксама планы на будучыню? Гэтыя і іншыя пытанні з маладымі спецыялістамі гаспадарак Белслуч і Скаўшын абмеркаваў старшыня райвыканкама Андрэй Жайловіч.