Адпачынак у вады павінен быць бяспечным

Па-сапраўднаму афрыканская спякота накрыла Беларусь, слупкі тэрмометраў падымаюцца звыш 30 градусаў штодзень. Стала вядома, што пабіты тэмпературныя рэкорды. Ратуюцца ад спёкі людзі каля вады. На жаль, за апошні тыдзень у Беларусі ў вадзе загінулі больш за 40 чалавек, сярод іх ёсць непаўналетнія. Каб папярэдзіць выпадкі гібелі, ў кожным раёне створаны рэйдавыя групы, у якія ўваходзяць супрацоўнікі жыллева-каммунальнай гаспадаркі, міліцыі, выратоўнікі і пажарныя.