XIX Рэспубліканская спартакіяда навучэнцаў па тэхнічным відам спорту «ТэхнаСпорт»

Горад прымаў спаборніцтвы па авіямадэльным спорце, якія прайшлі на базе Салігорскага раённага цэнтра тэхнічнай творчасці дзяцей і моладзі ў рамках Рэспубліканскай спартакіяды навучэнцаў па тэхнічным відам спорту «ТэхнаСпорт». У Салігорск з’ехаліся 7 каманд з розных абласцей краіны, усяго каля 30-ці ўдзельнікаў.