Праблема жыхароў дома 9 па вул. Леніна

У рэдакцыю нашага тэлеканала са сваёй праблемай звярнуліся жыхары 9-га дома па вуліцы Леніна. Па іх словах, на працягу некалькі дзён затоплены падвал іх пад’езда, пах каналізацыі пранік у кватэры, а работнікі жыллёва-камунальнай службы не рэагуюць на заяўку. Каб ва ўсім разабрацца, наша здымачная група выехала на месца, дзе, дарэчы, ужо працавала брыгада сантэхнікаў.