Адкрыццё персанальнай выставы карцін Аляксандра Сыруніна

У Палацы культуры Салігорска адбылося адкрыццё персанальнай выставы карцін найстарэйшага ўдзельніка студыі выяўленчага мастацтва Палаца культуры Аляксандра Сыруніна «Жыву і дыхаю, мой родны край табой». Выстава прымеркавана да 80-годдзя з дня нараджэння мастака і прысвечана Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.