Звесткі аб зарэгістраваных ТС ўнесены у «Асабісты кабінет плацельшчыка»

Плацельшчыкам транспартнага падатку цяпер прасцей даведацца аб наяўнасці ў іх зарэгістраваных транспартных сродкаў. Звесткі ўнесены Дзяржаўтаінспекцыяй ў электронны сэрвіс «Асабісты кабінет плацельшчыка», які знаходзіцца на афіцыйным сайце Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь. Для таго, каб атрымаць доступ да асабістага кабінета трэба звярнуцца з пашпартам у бліжэйшую падатковую інспекцыю і атрымаць там лагін і пароль. Плацельшчыкам, у якіх няма доступу ў «Асабісты кабінет» будзе накіравана паведамленне аб выплаце транспартнага падатку.