Экскурсія ў музей працоўнай славы Беларуськалія

Салігорск прымае гасцей! Ужо ў гэтыя выхадныя шахцёрская сталіца стане месцам правядзення міжнародных спаборніцтваў. На працягу двух дзён спартсмены з розных краін будуць змагацца за першыя месцы і змогуць апрабаваць новую трасу на Наберажнай. Ролер-трэк з’явіўся ў горадзе адносна нядаўна, але ўжо паспеў заваяваць любоў мясцовых жыхароў, а зараз і спартсмены з розных краін выпрабуюць спартыўную лакацыю, аналагаў якой няма ў Беларусі.