Абітурыенты пачалі атрымліваць сертыфікаты з вынікамі ЦТ

Сёння абітурыентам пачалі выдаваць сертыфікаты аб праходжанні ЦТ. Тыя, хто праходзіў выпрабаванні ў Салігорску, атрымліваюць дакументы ў пункце правядзення ЦТ — горна-хімічным каледжы. Там з самай раніцы з’явілася чарга з жадаючых хутчэй атрымаць сертыфікаты.