Культурна-спартыўны фестываль «Вытокi» стартаваў у Салігорску

Салігорск пагрузіўся ў фестывальнае жыццё. Шахцёрская сталіца сустрэла першых гасцей рэспубліканскага культурна-спартыўнага фестывалю «Вытокі. Крок да Алімпу» і падарыла ўдзельнікам свята масу новых адкрыццяў, незабыўных уражанняў, а разам з гэтым акунула ў атмасферу спорту, культуры і традыцый. Пачалося ўсё з экскурсіі па знакавых і цікавых месцах горада і раёна. Куды маршрут прывёў гасцей форума – раскажам зараз.