Канцэрт арганнай музыкі ў выкананні Валерыя Шмата

Вялікая музыка, якая вяртае нас да вытокаў быцця нашых продкаў! — У рамках рэспубліканскага культурна-спартыўнага фестывалю «Вытокі. Крок да Алімпу» ў Салігорску адбыўся вечар арганнай музыкі. У скверы каля будынка «Беларуськалія» для жыхароў і гасцей шахцёрскай сталіцы з сольным канцэртам выступіў Валерый Шмат.