Вяскоўцы. Аляксандр Дубіцкі — цікавы і творчы чалавек з вёскі Восава. Выпуск ад 06.09.2021

Распачынаем новы сезон з Вяскоўцамі, і ў першым выпуску мы наведаліся ў вёску Восава, дзе пражывае Аляксандр Дубіцкі. Гэта вельмі творчая асоба, ён займаецца і жывапісам, і робіць гліняныя вырабы, працуе настаўнікам у Скаўшынскай школе, а яшчэ працуе ў восаўскім клубе. Такі вось цікавы чалавек.