У Салігорскім раёне стала больш выпадкаў сямейнага насілля

На сённяшні дзень у міліцыі на прафілактычным уліку састаяць 139 чалавек, якія неаднаразова ўчынялі ў сваіх сем’ях скандалы і сваркі. Часцей за ўсё ахвярамі бытавога насілля становяцца жанчыны і пажылыя людзі. У 2020 годзе праваахоўнікамі вынесена 349 папярэджванняў тым, хто ўпершыню папаў у поле зроку міліцыі за насілле ў сем’ях, а ў гэтым годзе такіх ужо 162. Падрабязней аб прафілактычных мерах глядзіце ў матэрыяле.