Следчы камітэт аб пагібелі рабочага на 3РУ

30 мая каля адзінаццаці гадзін раніцы на 3-ем рудаўпраўленні загінуў рабочы. Трагедыя здарылася на гарызонце мінус 620 метраў, у лаве №9 – секцыяй мацавання да забойнага канвейеру быў смяротна траўміраваны машыніст горна-выемачных машын 1966 года нараджэння.