Салігарчанка просіць устанавіць святлафор на вул. Судзілоўскага

У рэдакцыю нашага тэлеканала паступіў зварот ад салігарчанкі – жанчына просіць устанавіць святлафор каля пешаходнага пераходу на вул. Судзілоўскага. Па яе думцы, тут даволі інтэнсіўны рух, а некаторыя аўтамабілі вельмі блізка прыпаркоўваюцца, што стварае небяспеку для пешаходаў, асабліва для дзяцей. Да таго ж Святлана асабіста сутыкнулася з сітуацыяй, калі ледзь не трапіла пад колы аўтамабіля.

У якасці аргументаў жанчна прыводзіць і тое, што побач знаходзяцца школа, дзіцячы сад і магазін – месца даволі люднае. А некаторыя вадзіцелі не хочуць усупаць дарогу, таму школьнікам складана самастойна перайсці на другі бок.

Як пракаментаваў нашаму тэлеканалу старэйшы інжынер па арганізацыі дарожнага руху АДАІ Салігорскага РАУС Сяргей Рыбко, святлафоры і іншыя аб’екты ўстанаўліваюцца на аснове нарматыўных дакументаў і ў дадзеным месцы наяўнасць святлафора не прадуглеждана. Аднак пры патрэбе і наяўнасці фінансавання магчымасць устанавіць святлафор на вул. Судзілоўскага усё ж такі ёсць.