Адразу некалькі цяжкіх злачынстваў расследуюць у Салігорску

Салігорскія следчыя працягваюць расследаваць цяжкія злачынствы, якія здарыліся амаль ў адзін час. У адной з вёсак у сваёй хаце быў знойдзены мясцовы жыхар. Як было высветлена аператыўнікамі, смерць мужчыны была крымінальнай – ён пасварыўся з адным з суседзяў, адбылася бойка. Ад цялесных пашкоджанняў пацярпелы і памёр.