Судом абвешчаны прыгавор непаўналетнему за вымаганне грошай

Навучэнец адной з школ Салігорска ў лютым 2021 года ўчыніў злачынства – 15-гадовы падлетак пагражаў аднакласніку расправай, калі той не прынясе яму грошы, ці не аддасць рэчамі гэту суму. Непаўналетні не першы раз прыцягнуты да адказнасці – раней ён таксама вымагаў у равеснікаў грошы.