Больш за тысячу тон збожжа намалацілі і перавезлі ў “Бальшавік-агра”

Зноў у Салігорскім раёне падзякавалі за працу і добры намалот экіпажам камбайнаў і вадзіцелям. На гэты раз дэлегацыя направілася ў ААТ “Бальшавік-агра”, дзе жніво пачалося 8 ліпеня, а сёння сельгаспрадпрыемства ўбрала збожжа больш чым з 30% плошчы. Бітву за ўраджай вядуць 11 экіпажаў камбайнаў. Завяршыць уборку пры добрым надвор’і плануюць да сярэдзіны жніўня. Хто ўжо вызначыўся на жніве, расскажам далей.