Зажэвічы сустрэнуць «Дажынкі»

Да галоўнага свята хлебаробаў Салігоршчыны застаюцца лічаныя дні. 10 верасня працаўнікі сельскай гаспадаркі збяруцца ў Зажэвічах, дзе будуць прымаць віншаванні. Зараз будаўнікі выйшлі на фінішную прамую — у аграгарадке, дзе пройдуць «Дажынкі» завяршаюцца работы па добраўпарадкаванні.