Некаторыя гаспадаркі Салігоршчыны ўжо завяршылі ўборку цукровых буракоў

У раёне поўным ходам ідзе ўборка цукровых буракоў. На раніцу 8 кастрычніка па даных аддзела сельскай гаспадаркі і харчавання Салігорскага райвыканкама ўбрана 1300 гектараў, накопана каля 40 000 тон, што складае 66% плошчаў. Тры гаспадаркі ўжо завяршылі ўборку — «Краснадворцы», «Райаграсэрвіс» і «Гарняк».