Ордэнам маці ўзнагародзілі чатырох салігарчанак

За нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей — салігарчанкам сёння ўручылі Ордэн маці. Урачыстая цырымонія ўзнагароджання прайшла ў Музеі маці. Штогод шматдзетных жанчын адзначаюць на рэспубліканскім узроўні і ўручаюць дзяржаўныя ўзнагароды. У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта РБ ад 30 верасня 2021 года Ордэна маці ўдастоены Кацярына Згірская, Алена Мікула, Людміла Сарокіна і Наталля Сцешыц.

Карэспандэнт: Дзіяна Місцейка