Спаленыя вёскі Салігорскага раёну. Хорастава

Усяго толькі за тыдзень фашысты падчас дзвюх карацельных аперацый “Хорнунг” і “Ніксэ” у лютым 1943 года знішчылі амаль 15 тысяч чалавек, беларусаў, нашых з вамі землякоў. Сапраўдны канвеер смерці працаваў тут. У праваслаўнае свята Стрэчанне на салігорскай зямлі было знішчана каля 1600 чалавек. Далей — гісторыя вёскі Хорастава.