Спаленыя вёскі Салігоршчыны: Пузічы

У лютым 1943 года партызаны празналі аб наступленні карацельных атрадаў і паспелі адысці ў лясы, як расказваюць сведкі тых падзей, папярэджвалі яны перад адыходам і мірнае насельніцтва – хто верыў і ўцякаў, засталіся ў жывых. Вёску Пузічы спалілі 15 лютага 1943 года, а ў 60-ых гадах у Рыге адбыўся суд, на якім латышскія каты Эглайс-Лемяшонак, Вілніс, Бумбіер, Огрынь і Лусіс, знішчаўшыя жыхароў Пузічаў, былі пакараны судом за свае ліхадзейства. У аб’ектыве камеры – успаміны жыхароў вёскі Пузічы.