У Салігорскім раёне пачалася сяўба ранніх яравых

Сяўба ранніх яравых пачалася ў Мінскай вобласці. На палях цэнтральнага рэгіёна ўжо пасеяна 789 гектараў. Усяго запланавана пасеяць амаль 150 тысяч гектараў ранніх яравых культур. Што тычыцца Салігорскага раёна, то да сяўбы ранніх збожжавых культур прыступілі тры гаспадаркі: Вікторыя – Агра, Райаграсэрвіс і Белслуч. У ААТ «Краснадворцы» вядуцца работы па ўнясенню арганікі. Гатоўнасць да правядзення палявых работ складае 85%.