У Салігорскім раёне пачалася масавая ўборка збожжа

Масавая ўборка збожжа і зернебабовых пачалася па ўсёй краіне — усяго аграрыям трэба сабраць 2 мільена 145 тысяч гектараў гэтых культур, перадае сайт Мінсельгаспрода. На 15 ліпеня ў рэспубліцы сабрана больш за 37 тысяч гектараў — гэта складае каля 2% плошчы. Хлебаробы засыпалі ў засекі 156 тысяч тон зерня з сярэдняй ураджайнасцю 41 ц/га. Як праходзіць жніво ў гаспадарках Салігоршчыны глядзіце ў нашым матэрыяле.