Дзень работнікаў фізічнай культуры і спорту адзначылі салігорскія ветэраны

У Салігорску адзначылі Дзень работнікаў фізічнай культуры і спорту. У спартыўнай зале ФАКа сабраліся тыя, хто ўсё сваё жыццё прысвяціў фізічнаму здароўю, умацаванню спартыўных традыцый, і дамогся немалога на спартыўнай ніве. Актыўная жыццёвая пазіцыя і здаровы лад жыцця — то што і сёння аб’ядноўвае ветэранаў спорту.