Адзіная спартсменка IFBB Elite у Беларусі — салігарчанка Валянціна Каратчэня стала чэмпіёнкай Латвіі

Чарговая перамога ў скарбонку нашых дасягненняў! Валянціна Каратчэня — майстар участку драбнення 3 РУ заваявала вышэйшыя ўзнагароды на кубку Свету, які адбыўся у сталіцы Латвіі. Салігарчанка стала ўладальніцай залатога медаля ў дзвюх намінацыях: «Фіт-пары» і «Фітнес-бікіні» у сваёй роставай катэгорыі.