Канькабежцы. Нацыянальная сборная ў Салігорску

Прафесійныя канькабежцы ў Салігорску. Шахцёрская сталіца стала месцам правядзення летніх збораў для прадстаўнікоў гэтага віду спорту. Штодзённыя шматгадзінныя трэніроўкі і заняткі. Спартсмены выбралі менавіта наш горад нездарма — уся справа ў ролер-трэку з абноўленым сучасным пакрыццём. Па словах галоўнага трэнера нацыянальнай зборнай, сёння пакрыццё такой якасці ёсць толькі ў Салігорску, што робіць наш горад прывабным для спартсменаў і патэнцыйна паспяховым на сусветнай спартыўнай арэне, асабліва ў канькабежным спорце.